На Херсоншчыне УСУ вызвалілі пяць населеных пунктаў

Паводле заявы кіраўніцы аб'яднанага каардынацыйнага прэс-цэнтра Сілаў абароны поўдня Украіны Наталлі Гумянюк, у Херсонскай вобласці вызваленыя 5 населеных пунктаў: Высакаполле, Новаўзнясенскае, Белагорка, Сухі Ставок і Міралюбаўка. Усе яны цалкам пад кантролем украінскіх вайскоўцаў.

12.09.2022 / 17:03

Акрамя таго, па звестках Гумянюк, за два тыдні на поўдні Украіны былі знішчаныя больш за 1800 расійскіх акупантаў. Вызваленая тэрыторыя агульнай плошчай амаль 500 квадратных кіламетраў.

У вызваленні Херсоншчыны ўдзельнічаюць і беларускія добраахвотнікі, якія ўчора паведамілі пра заняцце імі стратэгічна важнай вышыні.

Чытайце таксама:

Украінскае камандаванне: Расійскія падраздзяленні спрабуюць весці перамовы з УСУ аб здачы зброі

Байцы беларускага батальёна «Тэрор» штурмам узялі вышыню «Макдональдс» на Херсоншчыне. Раней яе спрабавалі ўзяць пяць разоў

Наступ на Херсоншчыне: адзін забіты і пяць параненых беларусаў у батальёне «Тэрор»

Nashaniva.com