Пад Слуцкам дарога стала слізкай без марозу. Небяспечная з'ява

У нядзелю днём на 800-метровым адрэзку дарогі пачалі здарацца аварыі. Выявілася, што тут разліліся цукровыя жамерыны.

12.09.2022 / 10:55

kurjer.info

У нядзелю 11 верасня на аўтадарозе Р-43 каля вёскі Івань Слуцкага раёна прасыпаліся жамерыны цукровых буракоў, паведамляе kurjer.info.

Жамерыны — гэта расцёртыя рэшткі буракоў, з якіх выціснуты сок. Іх возяць з цукровых заводаў на корм скаціне.

Калі ж іх разліць на дарогу, яна робіцца слізкай як лёд. Вось чаму адбыліся аварыі.

Цяпер ДАІ шукае самазвал, які стаў прычынай інцыдэнту.

Nashaniva.com