Пад Маладзечнам вырас памідор вагой амаль у паўтара кілаграма

Велізарны памідор вырасціла на сваім лецішчы ў вёсцы Лабачова пад Маладзечнам Людміла Абрамава, піша «Маладзечанская газета». Ён заважыў 1 кілаграм 318 грамаў.

11.09.2022 / 17:50

Які гэта сорт, жанчына не ведае — насенне ёй падарылі знаёмыя. У сям'і гэтыя памідоры завуць проста «малінавыя буйныя».

Летась у гэтай самай гаспадыні самы вялікі памідор важыў 900 грамаў, у гэтым годзе рэкорд пабіты з вялікім перавышэннем.

Nashaniva.com