Пасля сваркі мужчына застрэліў прыяцельку, падпаліў дом і пакончыў з сабою

Гэта здарылася ў аграгарадку Ждановічы Мінскага раёна 10 верасня.

11.09.2022 / 14:06

Фота: СК

На месцы здарэння следча-аператыўная група знайшла целы жанчыны і 50-гадовага мужчыны з агнястрэльнымі раненнямі. Паводле папярэдняй інфармацыі, напярэдадні загінулыя распівалі спіртное ў гасцях. Паміж імі адбыўся канфлікт. Мужчына застрэліў жанчыну, падпаліў дом, пасля чаго пакончыў з сабой.

У доме знайшлі зброю і боепрыпасы. Будуць праводзіцца экспертныя даследаванні, дапытваюць відавочцаў.

Фота: СК

Мінскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 139 (забойства) Крымінальнага кодэкса.

Nashaniva.com