Расіяне пачалі эвакуацыю з горада Ваўчанск. Ëсць інфармацыя, што ўкраінцы ўступілі ў Лісічанск

Ваўчанск — гэта самы ўсходні райцэнтр Харкаўскай вобласці. Ëн размешчаны за 5 км ад расійскай мяжы.

10.09.2022 / 16:41

Раней расійскія блогеры паведамілі пра высадку ўкраінскага дэсанту каля Хатомлі на ўсходнім беразе Печанежскага вадасховішча.

А кіраўнік Луганскай абласной адміністрацыі намякнуў на тое, што ўкраінскія войскі блізкія да вызвалення Лісічанска — значнага прамысловага цэнтра на рацэ Северскі Данец, месца размяшчэння нафтаперапрацоўчага завода.

Гэта азначае, што расійскі фронт рассыпаўся як даміно пасля прарыву ўкраінскай арміі на поўнач ад Балаклеі.

Nashaniva.com