Праз Беларусь з 24 лютага праехалі больш за 51 тысячу грамадзян Украіны 

Паводле інфармацыі Дзяржпагранкамітэта, у Беларусь праз розныя пункты пропуску з 24 лютага ўехалі 51 514 грамадзян Украіны.

09.09.2022 / 19:57

15876 чалавек, як сцвярджае ДПК, прыбылі непасрэдна з украінскай тэрыторыі, 29155 украінскіх грамадзян заехалі з Польшчы. Яшчэ 5505 чалавек прайшлі праз беларуска-літоўскую мяжу, 978 — праз беларуска-латвійскую.

Тых, хто заехаў з Расіі праз адкрытую мяжу, статыстыка ДПК не ўлічвае.

Гэтыя людзі, за малым выключэннем, не засталіся ў Беларусі. Большая частка іх ехала праз Беларусь у іншыя краіны.

Nashaniva.com