Расійскіх турыстаў будуць вазіць па Беларусі цеплаходам

На фоне забароны расіянам уезду ў краіны Еўрасаюза расійскія тураператары абвясцілі аб продажы водных круізаў па Беларусі, паведамляе Flagshtok. Туры рэалізуюцца на вясну-лета 2023 года.

09.09.2022 / 17:04

Кліентаў плануецца вазіць на цеплаходзе «Белая Русь» па трох маршрутах: Брэст — Мазыр, Мазыр — Брэст і Брэст — Брэст. Абяцаюць зніжаныя тарыфы.

Напрыклад, адзін з маршрутаў прадугледжвае перамяшчэнне па рэках Прыпяць, Піна, Мухавец з Мазыра да Брэста з наведваннем Нароўлі, Турава, Пінска, Кобрына. 8 дзён круізу з харчаваннем і экскурсіямі абыдуцца ў 40 тыс. расійскіх рублёў з чалавека — па цяперашнім курсе гэта больш за 650 даляраў.

Nashaniva.com