Дзеці «дзякуюць» Лукашэнку за набытыя ў лізінг школьныя аўтобусы — новы правінцыйны крындж ФОТЫ

У Чавусах з’явіліся два новыя школьныя аўтобусы МАЗ. Як піша мясцовая раёнка, набыццё тэхнікі ў лізінг стала магчымым дзякуючы Лукашэнку і губернатару Ісачанку. 

09.09.2022 / 08:35

Шараговую падзею ператварылі ў прапагандысцкае шоу: малым дзецям раздалі сцягі і раздрукаваныя паперкі з падзякай Лукашэнку. 

Ісачанку чыноўнікі падзякавалі толькі на старонках прэсы.

Чатыры рэчы, без якіх улады цяпер не могуць адкрыць нават дзіцячую пляцоўку

Nashaniva.com