ЗША выдзяляюць яшчэ 2,8 млрд даляраў на ваенную дапамогу Украіне і суседнім краінам

ЗША дадуць Украіне і яшчэ 18 краінам 2,2 млрд даляраў доўгатэрміновых інвестыцый на закупку ўзбраення для ўзмацнення сваёй бяспекі. Сродкі выдзяляюцца краінам-сябрам НАТА і «рэгіянальным партнёрам ЗША, якія могуць апынуцца пад пагрозай агрэсіі з боку Расіі». Такую заяву зрабіў сёння дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен у ходзе візіту ў Кіеў, паведамляе прэс-служба Дзярждэпартамента ЗША.

08.09.2022 / 21:10

Акрамя гэтага, ЗША выдзеляць Украіне чарговы пакет ваеннай дапамогі на 675 млн даляраў. Пакет уключае артылерыйскія боепрыпасы, ракеты, бронеаўтамабілі, стралковую зброю, браняваныя машыны хуткай дапамогі, супрацьтанкавыя сістэмы, РСЗА, 105-мм гаўбіцы і іншае.

Nashaniva.com