Кіроўцу з Гомеля асудзілі да двух гадоў калоніі

6 верасня 2022 года падчас закрытага судовага пасяджэння вынесены прысуд жыхару Гомеля Міхаілу Касякову. Яго асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі паводле арт. 368 («Абраза Лукашэнкі») і арт. 370 («Здзек з дзяржаўных сімвалаў») Крымінальнага кодэкса. Прысуд агучыў суддзя Яўген Шаршнёў, паведамляе «Вясна».

08.09.2022 / 19:55

Вядома, што да затрымання ён працаваў кіроўцам на прадпрыемстве «Гомельшкло». У праўладных пабліках з'яўлялася відэа затрымання Міхаіла, дзе сам мужчына распавядае, што нібыта выклаў у аднакласніках фота Лукашэнкі ў «непрыстойнай форме».

Nashaniva.com