Генштаб Украіны: Вызваленыя больш за 20 населеных пунктаў Харкаўскай вобласці

Пра гэта паведаміў 8 верасьня намесьнік начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба Украіны Аляксей Громаў. Паводле Громава, Узброеныя сілы ўклініліся ў абарону праціўніка на глыбіню да 50 кіламетраў, «працягваюцца фільтрацыйныя работы ў шэрагу населеных пунктаў».

08.09.2022 / 15:53

Таксама ўкраінскія вайскоўцы вызвалілі пасёлак Азёрнае ў Данецкай вобласці.

Агульная плошча вернутых пад кантроль Украіны тэрыторый на Харкаўскім і Паўднёва-Бугскім напрамках склала больш за 700 км², дадаў Аляксей Громаў.

Nashaniva.com