Рысь напала на людзей пад Магілёвам. Жывёлу забілі

Раніцай 8 верасня стала вядома, што рысь напала на людзей у адным з садовых таварыстваў у Магілёўскім раёне.

08.09.2022 / 13:36

На месца здарэння выехалі ратавальнікі, супрацоўнікі РАУС, прадстаўнікі ветстанцыі.

Рысь хавалася пад аўтамабілем, адзін з пацярпелых ад укусаў знаходзіўся ў аўтамабілі.

Драпежніка забілі.

Пацярпелых магілёўцаў шпіталізавалі.

Nashaniva.com