Чатыры краіны закрыюць уезд для расіян з шэнгенскімі візамі

Міністр замежных спраў краіны Урмас Рэйнсалу паведаміў, што гэтае рашэнне будзе тычыцца і расіян, якія маюць шэнгенскія візы, якія былі выдадзеныя трэцімі дзяржавамі.

08.09.2022 / 12:59

Аналагічнае рашэнне, паводле яго слоў, прымуць і іншыя краіны Балтыі і Польшча. Яно пачне дзейнічаць з 19 верасня.

Пры гэтым забарона не будзе распаўсюджвацца на тых, хто едзе наведаць сваякоў, а таксама хоча з'ехаць па гуманітарных прычынах.

Nashaniva.com