«Цяпер без удзелу рэжыму». Рада Еўропы стварае Кантактную групу па Беларусі

Рада Еўропы афіцыйна стварае Кантактную групу па Беларусі. Гэта вынік сумеснай працы беларускай грамадзянскай супольнасці і каманды Святланы Ціханоўскай. Пра гэта напісаў у сваім тэлеграм-канале Франак Вячорка.

08.09.2022 / 10:34

Святлана Ціханоўская з прэзідэнтам ПАРЕ Тайні Коксам і генсекам Рады Еўропы Марыяй Бурыч

«Да гэтага часу Рада Еўропы супрацоўнічала з краінамі праз фармальныя ўрады. Нават калі нешта рабілася з грамадзянскай супольнасцю, то звычайна ўзгаднялася і вырашалася з урадам. Цяпер без рэжыму — толькі дэмакратычныя сілы і грамадзянская супольнасць. Гэта новы фармат, які, здаецца, не мае прэцэдэнтаў», — напісаў Ф. Вячорка.

Па яго словах, гэта знак, што Рада Еўропы разглядае Беларусь і беларусаў сваімі партнёрамі, і адкрытыя да супрацоўніцтва.

Nashaniva.com