«Каця, трымайся!» Кацярына Андрэева атрымала ліст ад Юрыя Шаўчука з ДДТ

Кацярына Андрэева ў гомельскім СІЗА атрымала вестачку ад лідара гурта ДДТ Юрыя Шаўчука

08.09.2022 / 10:02

Як піша яе муж Ігар Ільяш, Кацярына прызнаецца ў лісце, што была вельмі кранутая гэтым мілым аўтарскім шаржам і словамі падтрымкі — «нават слёзы на вачах выступілі».

«Падтрымка ад найлепшага, на мой погляд, сучаснага рускага паэта і любімага выканаўцы, годнага чалавека і грамадзяніна — гэта тое, што неверагодна ўмацоўвае дух. Раскрыю маленькі сакрэт: з таго моманту, як я пазбавілася магчымасці слухаць свой плэйліст, падборка любімых песень перамясцілася ў маю памяць, і на самых крутых паваротах маршруту ў галаве заўсёды грала ДДТ. Часцей за ўсё «Свобода», «Мёртвый город», «Капитан Колесников», «Это всё», а пасля таго, як мяне асудзілі за «дзяржздраду» на 8 з лішнім гадоў (хоць лішнія — усе) — вядома ж, «Родина»… І вялікі дзякуй за антываенную пазіцыю. Я веру, што «Гасподзь нас паважае».

Nashaniva.com