15-гадовая школьніца ў Магілёве скрала з крамы тры вячэрнія сукенкі

У міліцыю з заявай звярнуўся прадстаўнік адной з крамаў у гандлёвым цэнтры, які знаходзіцца на вуліцы Першамайскай.

07.09.2022 / 09:43

Ілюстрацыйнае фота

Ён казаў, што невядомая наведвальніца выкрала тры сукенкі. Шкоду ацанілі ў 520 рублёў, паведамляе bobrlife.by

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку высветлілі, што сукенкі непрыкметна забрала 15-гадовая школьніца. Дзяўчына са сваімі сяброўкамі гуляла па павільёнах крам у гандлёвым цэнтры. Яе ўвагу прыцягнулі некалькі элегантных вячэрніх сукенак, аднак грошай на іх набыццё не было. Тады дзяўчына непрыкметна зняла сукенкі з вешалак і забрала іх з сабой.

Адну з сукенак дзяўчына паспела перапрадаць знаёмай. Заведзеная крымінальная справа.

Nashaniva.com