Расія можа не падоўжыць здзелку па вывазе збожжа з Украіны

Пастаянны прадстаўнік Расіі пры ААН Васіль Нябензя заявіў, што Расія не вывезла ніводнага судна з харчаваннем у рамках здзелкі па вывазе збожжа.

07.09.2022 / 08:42

З-за гэтага дамоўленасць аб бяспечным экспарце збожжа з украінскіх партоў можа спыніцца, піша ТАСС.

— Нам удалося дасягнуць здзелкі, але нічога не працуе з расійскім бокам. Ніводнае расійскае судна не вывезла з расійскіх партоў расійскае збожжа на экспарт, — сказаў Нябензя журналістам.

Ён адзначыў, што тэрмін дзеяння здзелкі заканчваецца ў лістападзе, але потым яна павінна працягнуцца. І хоць ён сам не ўдзельнічае ў перамовах з гэтай нагоды, Небензя не выключае, што Расія будзе супраць далейшага пагаднення наконт збожжа.

У канцы ліпеня Расея, Украіна, Турцыя і ААН заключылі дамову аб вывазе ўкраінскага збожжа з заблакаваных партоў. Згодна з яго Умовамі, збожжа вывозяць з украінскіх партоў Чорнага мора на экспарт па бяспечным марскім калідоры. Дагавор дзейнічае 120 дзён з даты падпісання і аўтаматычна працягваецца, калі ніводны з бакоў не паведаміць, што хоча яго спыніць.

Nashaniva.com