Венгрыя прапануе зняць санкцыі з трох расійскіх алігархаў

Венгрыя спрабуе ўскладніць працэс падаўжэння санкцый супраць Расіі, прапанаваўшы выключыць з санкцыйнага спісу трох расійскіх магнатаў: Алішэра Усманава, Пятра Авена і Віктара Рашнікава.

07.09.2022 / 08:13

«Гэты крок прывёў у лютасць іншыя краіны ЕС, якія добра памятаюць, як венгерскі лідар Віктар Орбан некалькі месяцаў таму перашкаджаў ўвесці эмбарга на расійскую нафту», — піша Politico. Інфармацыю аб прапанове Венгрыі выданне атрымала ад неназваных еўрапейскіх дыпламатаў.

ЕС павінен прыняць рашэнне аб падаўжэнні санкцый у першай палове верасня. Да апошняга часу гэта лічылася чыстай фармальнасцю; наколькі цяпер прапанова Венгрыі можа перашкодзіць прадаўжэнню, пакуль незразумела.

Nashaniva.com