«Камендант» акупаванага Бярдзянска памёр у бальніцы

Пра тое, што падарваны сёння ў сваёй машыне Арцём Бардзін, «камендант» акупаванага расійскімі войскамі Бярдзянска Запарожскай вобласці, памёр у бальніцы, паведаміў у сваім тэлеграм-канале расійскі прапагандыст Юрый Кацёнак. 

06.09.2022 / 19:38

Акупацыйныя ўлады Запарожскай вобласці афіцыйна пацвердзілі смерць высокапастаўленага акупацыйнага чыноўніка.

Аўтамабіль, у якім знаходзіўся Бардзін, падарвалі ў Бярдзянску сёння днём.

Пасля выбуху паступалі звесткі аб перастрэлцы, аднак Уладзімір Рогаў (раней ён уваходзіў у «вайскова-грамадзянскую адміністрацыю» Запарожскай вобласці, а цяпер расійскія інфармагенцтвы прадстаўляюць яго як кіраўніка аб'яднання «Мы разам з Расіяй») паведаміў ТАСС, што насамрэч у машыне Бардзіна выбухнуў боекамплект.

Nashaniva.com