Eurobarometer: Абсалютная большасць еўрапейцаў — за падтрымку Украіны і змяншэнне залежнасці ад Расіі

Большасць еўрапейцаў па стане на чэрвень-ліпень 2022 года выступалі за працяг падтрымкі Украіны і змяншэнне залежнасці ад расійскіх энерганосьбітаў. Такія вынікі засведчыла даследаванне грамадскай думкі Eurobarometer.

06.09.2022 / 17:49

Футбольны заўзятар на матчы ў Партугаліі. Фота: AP Photo/Luis Vieira

Абсалютная большасць выступае за падтрымку Украіны ў сувязі з нападам Расіі. 92% падтрымліваюць аказанне гуманітарнай дапамогі, 90% — наданне прытулку ўкраінцам, якія выязджаюць за мяжу з-за вайны, 78% — эканамічныя санкцыі супраць расійскіх эліт і бізнэсу.

68% рэспандэнтаў падтрымліваюць фінансаванне з еўрапейскага бюджэту ваеннай дапамогі для Украіны. 57% апытаных задаволеныя тым, як адрэагавалі на расійскую агрэсію супраць Украіны на ўзроўні ЕС, на ўзроўні нацыянальных урадаў — 55%.

86—87% рэспандэнтаў згаджаюцца, што краінам ЕС трэба больш інвеставаць у аднаўляльныя крыніцы энергіі і памяншаць залежнасць ад расійскага газу. 78% гавораць, што змянілі свае звычкі для больш эканомнага выкарыстання энергарэсурсаў або плануюць гэта зрабіць.

Nashaniva.com