Выйшла на волю палітзняволеная Сафія Малашэвіч

Сёння дзяўчына была вызваленая з ПК-4 у Гомелі пасля сканчэння тэрміну, паведамляе «Вясна».

06.09.2022 / 17:40

Сафію затрымалі 6 верасня 2020 года на акцыі пратэсту «Марш адзінства», падчас якой яна балончыкам з фарбай размалёўвала шчыты спецыяльных сродкаў загароджвання.

Ёй прад’явілі абвінавачванне адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 368, ч. 1 арт. 342, ч. 1 арт. 339.

Суд пакараў яе 2 гадамі калоніі.

На той акцыі Сафія была разам са сваім хлопцам Ціханам Клюкачом. Ён таксама быў затрыманы і асуджаны на 1,5 года калоніі, вызваліўся некалькі месяцаў таму.

Nashaniva.com