У Бярдзянску ўзарвалі машыну з «камендантам» горада

Ва ўкраінскім горадзе Бярдзянску ўзарвалі аўтамабіль, які належыць акупацыйнаму «каменданту» горада, паведамляюць расійскія СМІ.

06.09.2022 / 17:05

Прызначаны расійскімі акупантамі «камендант» Бярдзянска Арцём Бардзін пасля выбуху шпіталізаваны, яго стан цяжкі, паведамляе РБК. 

«РІА Навіны» пішуць таксама, што пасля выбуху аўтамабіля нібыта адбылася перастрэлка.

Nashaniva.com