Каралева прыняла адстаўку Борыса Джонсана і прызначыла Ліз Трас ФОТА

У каралеўскай рэзідэнцыі Балмарал адбылася найважнейшая падзея ў палітычным жыцці Вялікабрытаніі. Ужо былы прэм'ер-міністр Борыс Джонсан і новая лідарка краіны Ліз Трас прыбылі туды на сустрэчу з каралевай, якая афіцыйна прыняла адстаўку ранейшага і прызначыла новага прэм'ера.

06.09.2022 / 15:47

Фота: АР

Каралева Лізавета II упершыню за час свайго кіравання правяла аўдыенцыю з новым прэм'ер-міністрам не ў Букінгемскім палацы, а ў рэзідэнцыі Балмарал.

Збольшага гэта тлумачаць тым, што каралева ўжо не такая лёгкая на пад'ём: 96 гадоў — узрост немалы. І тым не менш, нягледзячы на асцярогі з нагоды яе здароўя, яна ў чарговы раз ясна дала зразумець, што гатовая і можа выканаць адзін са сваіх галоўных канстытуцыйных абавязкаў.

Фота: АР

Ліз Трас — стала 15-м прэм'ерам пры каралеве Лізавеце, якая кіруе Брытаніяй з 1952 года.

Фота: АР

Nashaniva.com