Эміграцыя з Расіі ў сувязі з вайной склала 217 тысяч чалавек

У першым паўгоддзі 2022 года з Расіі выехала 419 тысяч чалавек, паведамляе Расстат. Гэта ў два разы больш, чым за аналагічны перыяд 2021 года, калі з краіны выехала 202 тысячы чалавек.

06.09.2022 / 12:21

На пачатку 2022 года Расстат зафіксаваў міграцыйны адток (-96,7 тысячы). Для параўнання: у першым паўгоддзі 2021 камітэт зафіксаваў міграцыйны прыток (+114 тысяч чалавек).

Наа пачатку 2022 года ў краіны СНД з Расіі выехала 368 тысяч чалавек, а з СНД заехалі ў Расію 294 тысячы. Міграцыйны адток склаў 73 тысячы чалавек супраць прыросту на 111 тысяч у 2021 годзе. У краіны далёкага замежжа, паводле звестак Расстата, выехала крыху больш за 50 тысяч чалавек, а ў Расію з іх прыехалі 27 тысяч (-22 тысячы чалавек супраць прыросту на 2,5 тысячы ў 2021 годзе).

Nashaniva.com