Пракурор запрасіў па справе праваабаронцы Марфы Рабковай і яшчэ 9 палітвязняў 94 гады на ўсіх

Журналістка Яўгенія Доўгая ў сваім тэлеграм-канале са спасылкай на ліст палітвязня Акіхіры Гаеўскага-Ханады паведаміла, якія тэрміны запрасіў пракурор па справе праваабаронцы «Вясны» Марфы Рабковай і яшчэ дзевяці палітвязняў. Агулам на ўсіх — 94 гады пазбаўлення волі.

05.09.2022 / 22:35

Закрыты суд па гэтай гучнай справе ідзе з красавіка, на лаве падсудных дзесяць палітзняволеных — каардынатаркай Валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова, валанцёр Андрэй Чапюк, палітзняволеныя актывісты анархісцкага руху Акіхіра Гаеўскі-Ханада, Аляксандр Францкевіч, Аляксей Галаўко, Аляксандр Казлянка, Павел Шпетны, Мікіта Дранец, Андрэй Марач, Даніла Чуль. Агулам, у гэтай справе фігуруюць 10 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, а матэрыялы крымінальнай справы складаюць 160 тамоў.

Следства сцвярджае, што з 2005 па 2020 год неўстаноўленыя асобы пры ўдзеле 31-гадовага анархіста Аляксандра Францкевіча і 26-гадовай праваабаронцы Марфы Рабковай аб'ядналі «шэраг арганізаваных злачынных груп»: «Рэвалюцыйнае дзеянне», «Народная самаабарона» і «Революційна дія». Гэтыя аб'яднанні, па версіі следства, увайшлі ў склад «міжнароднай злачыннай арганізацыі» у якасці яе структурных падраздзяленняў. Францкевіч і Рабкова нібыта, як сцвярджае следства, былі арганізатарамі падпалу падатковай інспекцыі Гомельскага раёна ў сакавіку 2017 года з выкарыстаннем «кактэйляў Молатава».

Пракурор запрасіў для падсудных:

Прысуд па гэтай справе заўтра ў Мінгарсудзе а 15-й гадзіне агучыць суддзя Раман Бізюк.

Чытайце таксама:

Пачаўся суд над праваабаронцай Марфай Рабковай і яшчэ 9 палітвязнямі. Іх вінавацяць па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса

Nashaniva.com