Даляр абагнаў еўра на дзве капейкі

На таргах у Мінску 5 верасня даляр падаражэў на 1,85 капейкі да 2,5741 беларускага рубля.

05.09.2022 / 13:51

Еўра вырас на 0,1 капейкі да 2,5525 рубля. Такім чынам даляр каштуе на дзве капейкі болей, чым еўра.

Расійскі рубель сёння патаннеў на 0,65 капейкі да 4,2272 беларускага за 100 адзінак.

Nashaniva.com