У Гомелі вынеслі чарговы прысуд па «справе Зельцэра»

У Гомельскім абласным судзе 30 жніўня вынесены прысуд Паўлу Ганчарыку. Яго абвінавацілі ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130) і абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368), паведамляе «Вясна».

05.09.2022 / 13:34

Справу разглядала суддзя Людміла Грынько.

Палітзняволены Павел Ганчарык быў затрыманы 30 верасня 2021 года і да суда ўтрымліваўся ў Следчай турме №8 у Жодзіне.

Падставай для крымінальнага пераследу сталі каментарыі ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.

Суд прызнаў Ганчарыка вінаватым і пакараў пазбаўленнем волі тэрмінам на тры гады ў калоніі агульнага рэжыму.

Nashaniva.com