У ноч на аўторак таксама замаразкі і зноў без ападкаў

«У начныя гадзіны 6 верасня (аўторак) месцамі па краіне чакаюцца замаразкі 0, -3°С», — паведамляюць сіноптыкі.

05.09.2022 / 13:27

Заўтра чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман.

Максімальная тэмпература паветра днём +12..+ 18°С.

Nashaniva.com