За атрыманне адкатаў затрымалі начальніка аднаго з будаўнічых прадпрыемстваў Мінска

Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу ў дачыненні да начальніка аднаго з будаўнічых прадпрыемстваў, падпарадкаваных Мінгарвыканкаму, за атрыманне хабару ў буйным памеры.

05.09.2022 / 12:53

Фота: prokuratura.gov.by

Паводле пракуратуры, мужчына з лютага 2020 года па жнівень 2022-га атрымаў ад індывідуальнага прадпрымальніка не менш як 13 тысяч рублёў за заключэнне з ім дагавораў, падпісанне актаў выкананых работ і нават за своечасовую аплату аказаных паслуг.

Сумы ўзнагароджання складалі ад 5 да 50 працэнтаў ад сродкаў, якія паступілі на рахунак прадпрымальніка за выкананыя работы.

Падазраванага затрымалі пры атрыманні чарговай сумы ў 2 тысяч рублёў.

Nashaniva.com