Махляры пераканалі настаўніцу аформіць крэдыты

1 верасня на месенджар 40-гадовай настаўніцы з Ліды патэлефанаваў невядомы, які прадставіўся супрацоўнікам службы бяспекі банка.

05.09.2022 / 11:16

Ён паведаміў, што на імя жанчыны хтосьці аформіў крэдыт, які можна закрыць, толькі калі яна аформіць пазыку, а грошы перавядзе на ўказаны рахунак.

Спалохаўшыся, жанчына зрабіла так, як ёй сказалі: у трох банках аформіла крэдыты больш чым на 20000 рублёў, а затым усе грошы адправіла на ўказаны рахунак.

Калі невядомы перастаў выходзіць на сувязь, настаўніца зразумела, што яе падманулі.

Распачатая крымінальная справа за махлярства. Асоба падазраванага ўстаноўленая. 

Nashaniva.com