У Мінску адкрылі авіясімулятар «Боінга»

Як паведаміў тэлеграм-канал «Мерзкий Кокобай», па адрасе праспект Незалежнасці, 84а у будынку, дзе раней быў магазін матацыклаў, з'явіўся авіясімулятар «Боінга 737» «Летс Флай».

04.09.2022 / 17:06

Каштуе гэты апарат 100 тысяч даляраў, а каб адчуць сябе пілотам самалёта на паўгадзіны, трэба заплаціць 130 рублёў. Можна ўзлятаць з аэрапорта Мінск-2 і лётаць над сталіцай Беларусі, праўда, па картах 2016 года. Ёсць карты і іншых сусветных аэрапортаў.

«Дасведчаны пілот-інструктар дапаможа і навучыць лётаць, вельмі атмасферна! Можна прыйсці ўдвох і падзяліць палётны час», — адзначае блогер.

 

 

Nashaniva.com