Расійскія войскі адступілі з Высакаполля

Украінскія СМІ паведамляюць пра вызваленне 4 верасня адразу некалькіх населеных пунктаў, захопленых раней расійскімі войскамі.

04.09.2022 / 16:54

Фота ўсталявання ўкраінскага сцяга над Высокапольскай бальніцай 

Раніцай 4 верасня быў узняты сцяг Украіны над бальніцай у Высакаполлі Берыслаўскага раёна Херсонскай вобласці. Гэта пасёлак гарадскога тыпу з 4-тысячным насельніцтвам, стратэгічна важны пункт. Баі за яго ішлі з 29 жніўня, а пад акупацыяй ён быў з 16 сакавіка.

Адступленне расійскіх дэсантнікаў з Высакаполля пацвердзілі расійскія крыніцы.

УНІАН піша, што ўкраінскія вайскоўцы вызвалілі ад акупантаў Азёрнае ў Данецкай вобласці, фарсіраваўшы раку Северскі Данец. Гэта невялікая вёска непадалёк ад Северска.

У сваю чаргу, былы міністр абароны «ДНР» Ігар Гіркін (Стралкоў) піша, што ўкраінскія сілы занялі сёлы Благадатаўка на Херсоншчыне і Любаміраўка ў Мікалаеўскай вобласці, а таксама змаглі пашырыць плацдарм на паўднёвым беразе ракі Інгулец.

Nashaniva.com