Выпусцілі на волю мужа керамісткі Наталлі Карнеевай, дачку якіх забралі ў прытулак

Пра тое, што на волю выпусцілі мужа мінскай керамісткі Наталлі Карнеевай, у Фэйсбуку паведаміла Дар’я Альпэрн-Каткоўская. «Толькі што даведалася, што Наташынага цяперашняга мужа Іллю выпусцілі», — напісала яна.

03.09.2022 / 16:54

Пару затрымалі 19 жніўня, 10-гадовую дачку адправілі ў дзіцячы прытулак.

Паводле папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», на Наталлю Карнееву завялі крымінальную справу па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), яе вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах 2020 году. 

Наталля Карнеева — мастачка, пэдагог, керамістка.

Праваабаронцы прызналі Наталлю Карнееву палітычнай зняволенай.

Nashaniva.com