У Маскве праходзіць цырымонія развітання з Міхаілам Гарбачовым ФОТЫ
Развітацца з першым і апошнім прэзідэнтам СССР прыйшлі тысячы людзей.
03.09.2022 / 11:49
Як паведаміў Дзмітрый Пяскоў, Пуцін не зможа прысутнічаць на пахаванні, бо паляцеў у Калінінград у адпаведнасці з працоўным графікам, але ён развітаўся з Міхаілам Гарбачовым у моргу.
Чарга з жадаючых ускласці кветкі і развітацца з апошнім генеральным сакратаром ЦК КПСС выстраілася ад Вялікага тэатра.