У ноч на суботу чакаюцца замаразкі да мінус 3 градусаў

Замаразкі чакаюцца ў Беларусі. Сёння ноччу тэмпература можа знізіцца да 3 градусаў марозу.

02.09.2022 / 11:35

«У начныя гадзіны 3 верасня (субота) на большай частцы Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей, на астатняй тэрыторыі месцамі чакаюцца замаразкі 0..-3°С», — папярэдзілі сіноптыкі.

Ночы на выходных будуць марознымі. Верагоднасць замаразкаў захаваецца і ў ноч недзелю.

Nashaniva.com