Лукашэнка: Перасоўванне работнікаў павінна быць пад кантролем кіраўніка

Лукашэнка сёння наведвае Крупскі раён. Там ён інспектуе сельскагаспадарчыя работы. 

02.09.2022 / 10:54

Падчас візіту Лукашэнка закрануў пытанне кадраў.

«Поўны бардак і разбаўтанасць. Кадры і іх рух — пад кантролем. А не тое, што: усё кінуў, «ай, я пайду». А сам атрымаў адукацыю за дзяржаўны кошт. Так, вядома, перасоўванне павінна быць. Перасоўванне павінна быць пад кантролем кіраўніка. Гэта не прыгоннае права! Але гэта пытанне нашай незалежнасці», — заявіў Лукашэнка.

Nashaniva.com