Міліцыя сцвярджае, што мінчук пры палітычным арышце супраціўляўся з сякерай

Міліцыя затрымала 53-гадовага мужчыну. Сцвярджаецца, што ён у лістападзе 2020 года апублікаваў заклікі да забойства работнікаў міліцыі.

02.09.2022 / 09:23

Прычым пры затрыманні ён аказаў актыўнае супраціўленне, прымяніўшы сякеру.

У дачыненні да затрыманага следчымі заведзеная крымінальная справа за замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў у сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці і за распальванне сацыяльнай варожасці.

З затрыманым запісалі відэа, на якім ён кажа, што ў мінулым годзе пакінуў у «экстрэмісцкім» чаце каментарый, у якім былі заклікі да «знішчэння камандзіраў АМАП, ГУБАЗіК і міліцыянтаў».

Nashaniva.com