Пад палітычныя рэпрэсіі з 2020 года трапілі як мінімум 19 праваслаўных святароў

У сувязі з магчымасцю крымінальнага пераследу арыштаванага ўчора святара Уладзіслава Багамольнікава суполка «Хрысціянская візія» прыводзіць сумную статыстыку па пераследах беларускіх праваслаўных святароў пасля выбараў 9 жніўня 2020 года і да гэтага часу.

01.09.2022 / 21:03

Святар Сяргей Разановіч, які разам з жонкай Любоўю праходзіць як адзін з саўдзельнікаў па справе Мікалая Аўтуховіча 

Суполцы, якая вядзе маніторынг пераследу на пастаяннай аснове, вядома не менш за 19 выпадкаў прамых ці ўскосных рэпрэсій супраць праваслаўнага святарства ці епіскапату БПЦ.

Пад прамымі рэпрэсіямі разумеецца адміністрацыйны ці крымінальны пераслед, а пад ускосным — рознага роду ціск у выглядзе афіцыйных папярэджанняў; змяшчэння з пасады ці прыходу або пераводу на іншыя, з горшымі ўмовамі; цкавання ў праўладных СМІ або афіляваных з рэжымам Лукашэнкі СМІ і да т. п.

Паводле суровасці рэпрэсій разбіўка такая:

Nashaniva.com