Святару Багамольнікаву далі 14 сутак, але завялі і крыміналку

Паводле апошняй інфармацыі, затрыманаму ўчора праваслаўнаму святару Уладзіславу Багамольнікаву далі 14 сутак арышту. Але супраць яго можа быць распачатая і крымінальная справа паводле арт. 361-1 КК, піша «Вясна».

01.09.2022 / 17:14

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што святар быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы і дасылаў ім інфармацыю ў боты.

Як пішуць сілавікі, у Багамольнікава «ёсць шанец стаць падазраваным за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці па шэрагу крымінальных спраў, ну ці пабіць рэкорд адной сямейкі па колькасці сутак адміністрацыйнага затрымання».

Верагодна, гаворка ідзе пра Анастасію Крупеніч-Кандрацьеву і Сяргея Крупеніча, якія правялі за кратамі па адміністрацыйных справах 127 і 126 сутак адпаведна.

Пазней стала вядома, што супраць Уладзіслава Багамольнікава сапраўды распачалі крымінальную справу. У адным з праўладных каналаў называецца артыкул Крымінальнага кодэкса — 361-1 «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання ці ўдзел у ім».

Чытайце таксама: 

Затрыманы праваслаўны святар Уладзіслаў Багамольнікаў

Nashaniva.com