Твітар неўзабаве ўвядзе кнопку рэдагавання пастоў для платных падпісчыкаў

Гэта плануецца зрабіць цягам найбліжэйшых тыдняў.

01.09.2022 / 17:01

Падпісчыкі, якія плацяць 4,99 даляра за месяц за Twitter Blue, таксама змогуць рэдагаваць свае адказы «некалькі разоў» на працягу 30 хвілін пасля публікацыі, гаворыцца ў паведамленні твітара ў блогу. Функцыю ўжо пачалі тэставаць, запусціць яе плануецца да канца верасня.

Дагэтуль пасты ў сацсетцы Twitter рэдагаваць было немагчыма, іх можна было толькі выдаляць. Але ўвядзенне гэтай функцыі было адной з найчасцейшых просьбаў, якія паступалі ад карыстальнікаў.

Для рэдагавання твітаў будзе некалькі абмежаванняў:

Nashaniva.com