Уладзімір Зяленскі наведаў школу ў Ірпені ФОТЫ

Школа была пашкоджана падчас баявых дзеянняў увесну, але да пачатку навучальнага года адноўлена.

01.09.2022 / 13:59

Зяленскі пабываў у класах, прайшоўся па школе, сустрэўся з настаўнікамі

«Сёння нашы дзеці ідуць у школу ўпершыню або вяртаюцца да вучобы, працягваюць атрымліваць адукацыю. Яны атрымаюць магчымасць убачыць, пачуць, спазнаць Украіну. Працуем над тым, каб кожная ўкраінская навучальная ўстанова, пашкоджаная праз вайну, аднавіла працу, а нашы дзеці былі ў бяспецы і нішто не перашкаджала ім атрымліваць веды», — напісаў Зяленскі ў сваім тэлеграме.

Nashaniva.com