Махляры ўзламалі вайбер 12-гадовай дзяўчынкі, каб тэлефанаваць з беларускіх нумароў

Звычайна такія званкі паступаюць з замежных нумароў, што іх адразу выкрывае, але гэтым разам «недахоп» выправілі.

01.09.2022 / 11:02

Жыхарка Маладзечна паведаміла міліцыі, што яе 12-гадовая дачка атрымлівае ў мэсэнджары шматлікія абвінавачванні ў махлярстве, маўляў, з яе нумара выманьваюць рэквізіты банкаўскіх карт.

Аказалася, што акаўнт школьніцы выкарыстоўвалі зламыснікі. Напярэдадні ёй ў вайбер прыйшло паведамленне з актыўнай спасылкай, пераход па якой дазволіў аферыстам завалодаць уліковым запісам дзяўчынкі.

Вядзецца следства.

Nashaniva.com