Затрыманы праваслаўны святар Уладзіслаў Багамольнікаў

Пра затрыманне святара паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».

01.09.2022 / 00:42

Затрымлівалі айца Уладзіслава брутальна, ГУБАЗіК выламаў дзверы ў ягонай кватэры. Цяпер ён знаходзіцца на Акрэсціна.

Уладзіслаў Багамольнікаў — клірык прыходу мінскага храма Богаяўлення, загадчык Царкоўна-гістарычнага музея Беларускай Праваслаўнай Царквы, член Епархіяльнага суда Мінскай епархіі.

Гэты святар вядомы як прынцыповы прыхільнік пераменаў у Беларусі. Багамольнікаў абвяшчаў галадоўку ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка, а таксама на Плошчы Перамен служыў літыю па забітым сілавікамі Раману Бандарэнку. 

Уладзіслаў Багамольнікаў на Плошчы Перамен

Пасля нападу Расіі на Украіну Уладзіслаў Багамольнікаў быў сярод святароў Рускай Праваслаўнай Царквы, якія выступілі са зваротам супраць вайны.

Nashaniva.com