Польшча і краіны Балтыі плануюць абмежаваць уезд расіян з візамі іншых краін Еўрасаюза

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўнікоў МЗС Эстоніі, Латвіі, Літвы і Польшчы, апублікаванай на сайце эстонскага МЗС.

31.08.2022 / 23:00

Краіны заклікалі рэзка паменшыць колькасць выдаваных віз, каб скараціць плынь расійскіх грамадзян у ЕС і Шэнгенскую зону. Яны папрасілі Еўракамісію прыняць адпаведныя меры па візах, зрабіўшы выключэнне для дысідэнтаў, а таксама іншых гуманітарных выпадкаў.

«Пакуль такія меры не будуць прынятыя на ўзроўні ЕС, мы, як краіны, якія мяжуюць з Расіяй і Беларуссю, разгледзім магчымасць увядзення на нацыянальным узроўні часовых мераў па забароне на выдачу віз або абмежаванні перасячэння мяжы для расійскіх грамадзян, якія маюць візы ЕС, каб вырашыць неадкладныя праблемы грамадскай бяспекі», — гаворыцца ў заяве.

Nashaniva.com