ЕС прыпыніць пагадненне аб спрошчанай выдачы віз грамадзянам Расіі. Поўнай забароны не будзе

Еўрапейскі саюз мае намер прыпыніць пагадненне з Расіяй аб спрошчаным парадку выдачы віз, аднак не будзе ўводзіць поўную забарону на выдачу дазволаў на ўезд для грамадзян краіны.

31.08.2022 / 15:20

Міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта паведаміў у сябе ў фэйсбуку, што такое рашэнне было прынятае на саміце кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў ЕС у Празе.

Сіярта кажа, што выступіў супраць увядзення забароны — гэтак жа, як некалькі іншых дзяржаў. Ён дадаў, што Венгрыя падпісала пагадненне з Расіяй аб дадатковых пастаўках газу з 1 верасня.

Пра Беларусь пакуль нічога не паведамляецца.

Nashaniva.com