Хакеры ўзламалі сайт Мінаблвыканкама і пажадалі Лукашэнку «дажыць да прысуду»

Афіцыйны сайт Мінгарвыканкама 30 жніўня быў узламаны хакерамі. Яны пакінулі на ім паведамленне для Аляксандра Лукашэнкі, які сёння святкаваў свой 68-ы дзень нараджэння.

30.08.2022 / 22:14

Хакеры інфагрупы «Аб'яднанага штаба супраціву» у сваім лісце называюць 30 жніўня «днём смутку беларускага народа» і падкрэсліваюць, што за час кіравання Лукашэнкі насельніцтва Беларусі скарацілася больш чым на мільён чалавек.

Напрыканцы хакеры жадаюць Лукашэнку «дажыць да прысуду».

Nashaniva.com