CNN: ЗША перадалі Украіне ўзбраенне для контрнаступлення на поўдні

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна цягам некалькіх месяцаў перадавала Украіне зброю для вялікага контрнаступлення з мэтай вызвалення паўднёвых рэгіёнаў ад расійскіх захопнікаў, паведамляе СNN са спасылкай на прадстаўніка Белага дома.

30.08.2022 / 21:06

Неназваны чыноўнік паведаміў, што Украіна прасіла ў ЗША зброю, прызначаную спецыяльна для контрнаступлення на поўдні. ЗША выканалі гэтыя запыты. Пастаўкі адбылося ў рамках некалькіх пакетаў дапамогі ЗША за апошнія два месяцы.

Nashaniva.com