Прызналі палітвязнямі яшчэ трох чалавек, іх агульная колькасць дасягнула 1309

Новыя афіцыйна прызнаныя палітвязні атрымалі тэрміны зняволення за спробы пратэставаць супраць удзелу Беларусі ў вайне Расіі з Украінай, піша «Вясна».

30.08.2022 / 19:45

Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», такім статусам надзеленыя:

 — Аляксей Іванчыкаў — асуджаны за гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі за спробу ўцячы пры затрыманні за выказванне крытыкі ў дачыненні да сябраў выбарчай камісіі падчас рэферэндуму, а таксама за антываенныя выказванні;

— Андрэй Андрэеў — асуджаны да 2 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі за пагрозу гвалтам у дачыненні да вайскоўца падчас антываеннага мітынгу за некалькі крокаў у бок гэтага вайскоўца, якія суд палічыў пагрозлівымі паводзінамі;

— Аляксандр Комар — асуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі за пагрозу гвалтам у дачыненні да вайскоўца падчас антываеннага мітынгу за некалькі крокаў у бок гэтага вайскоўца, якія суд палічыў пагрозлівымі паводзінамі, і за рэгістрацыю ў тэлеграм-боце «Плана Перамога».

Nashaniva.com