Пракурор запрасіў па «справе змоўцаў» ад 3 да 12 гадоў калоніі

Мінскі абласны суд месяц у выязным пасяджэнні працягвае разгляд «справы аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Судовы працэс у адкрытым рэжыме вядзе суддзя Уладзімір Арэшка. Сёння па справе адбываліся спрэчкі бакоў, падчас якіх дзяржаўны абвінаваўца Міхаіл Кавалёў запрасіў фігурантам тэрміны, піша «Вясна».

30.08.2022 / 17:41

На лаве падсудных знаходзяцца палітзняволеныя палітолаг і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута, кіраўнік партыі БНФ Рыгор Кастусёў, супрацоўніца мінскага офіса Зянковіча Вольга Галубовіч, актывіст і дальнабойшчык Дзяніс Краўчук, а таксама юрыст Юрый Зянковіч, якія ўтрымліваюцца за кратамі больш за 16 месяцаў. Усе, акрамя Кастусёва, прызналі віну, а Зянковіч заключыў дасудовае пагадненне.

На пачатку спрэчак дзяржаўны абвінаваўца заявіў, што ключавы фігурант справы Юры Зянковіч выканаў ўмовы здзелкі са следствам. Пракурор, выступаючы ў спрэчках, заявіў, што Зянковіч, знаходзячыся на тэрыторыі ЗША і РФ, арганізаваў змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады ў Беларусі, фізічнай ліквідацыі кіраўніка дзяржавы і разам з Дзмітрыем Шчыгельскім кіраваў злачыннымі дзеяннямі змоўшчыкаў.

«Асноўным доказам вінаватасці Зянковіча, Фядуты і Кастусёва ў змове з мэтай звяржэння ўлады неканстытуцыйным шляхам лічу даныя аператыўнага эксперыменту», — сказаў дзяржаўны абвінаваўца.

Выступаючы ў спрэчках, пракурор заявіў, што Зянковіч прыбыў у Беларусь 5 жніўня 2020 года і па ўзгадненні з Дзмітрыем Шчыгельскім пачаў шукаць удзельнікаў змовы, у тым ліку сярод вайскоўцаў і радыкальна настроеных грамадзян. Праз месяц ён сустракаўся з Мікалаем Аўтуховічам, з якім абмяркоўваў змову.

Дзейнасць Зянковіча не засталася па-за ўвагай беларускіх спецслужбаў. Афіцэр Генеральнага штаба УС Іван Жураўскі быў прыцягнуты да аператыўнага эксперыменту і правёў сустрэчу з Зянковічам. Дзяржаўны абвінаваўца пры гэтым асабліва падкрэсліў, што правакацый з боку спецслужбаў падчас следчага эксперыменту нібыта не было, ініцыятыва здзяйснення змовы з мэтай звяржэння ўлады ў Беларусі зыходзіла ад Зянковіча.

«Аператыўны эксперымент дазволіў не дапусціць ваеннага перавароту і кровапраліцця», — падкрэсліў дзяржаўны абвінаваўца, выступаючы ў спрэчках.

На думку пракурора, два фігуранты справы — Дзяніс Краўчук і Вольга Галубовіч — не бралі ўдзел у змове, накіраванай на захоп улады неканстытуцыйным шляхам.

У выніку, пракурор Міхаіл Кавалёў запрасіў наступныя тэрміны па «справе змоўшчыкаў»:

Nashaniva.com