Раман Бахарэвіча «Сарока на шыбеніцы» трапіў у шорт-ліст прэстыжнай польскай прэміі 

У чэрвені журы Angelus абрала 14 кніг са 100 у доўгі спіс, там быў і раман Андрэя Адамовіча «Песня пра Цімура». Кароткі спіс прэміі Angelus — гэта 7 кніг, у якіх, на думку журы, спалучаюцца «шырока асэнсаваная цэнтральнаеўрапейскасць, перапрацоўка траўм, характэрных для нашага рэгіёна, а таксама нацыянальна-культурная невідавочнасць», паведамляе «Беларуская рада культуры».

30.08.2022 / 12:42

Раней намінантамі на цэнтральнаеўрапейскую літаратурную прэмію былі беларусы Ігар Бабкоў (у 2009 годзе) і Уладзімір Някляеў (у 2016-м). А ў 2011-м годзе Святлана Алексіевіч стала пераможцай прэміі з кнігай «У вайны не жаночае аблічча».

Angelus з’яўляецца самай высокааплатнай літаратурнай прэміяй у Польшчы — аўтар узнагароднай кнігі атрымае 150 тысяч злотых (каля 30 тысяч даляраў).

Пераможца гэтага года будзе абвешчаны 15 кастрычніка ва Уроцлаве.

Nashaniva.com